Пашпарт Статкевіча знайшоўся ў СІЗА №1. Палітыку забаронена пакідаць краіну
Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале Statkevich M, дзе ёсць і фота пашпарта ў вокладцы з "Пагоняй".
"Разам з пашпартам знайшліся і мае турэмныя рэчы, сярод якіх - "судовы" прысуд і рашэнне "апеляцыйнай інстанцыі". Цікавыя дакументы для будучых даследчыкаў ці следчых. Таксама ёсць рашэнне "суда", якое забараняе мне пакідаць краіну і (які жах!) наведваць казіно", - перадаюцца словы Міколы Статкевіча.
Нагадаем, Міколу Статкевіча ў 2021 годзе асудзілі на 14 гадоў калоніі, у 2025 годзе вызвалілі і спрабавалі вывезці ў Літву, але палітык адмовіўся з’язджаць. Потым ён знік - як высветлілася, быў зноў затрыманы. Падчас другога зняволення перанёс інсульт. Вызвалены ў лютым 2026 года.
@dw_belarus
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram