avatar
DW Беларусь
@dw_belarus
04.04.2026 11:03
У гэтую нядзелю Германія адзначае Вялікдзень. У Беларусь для праваслаўных вернікаў ён прыйдзе на тыдзень пазней - 12 красавіка. А вось прыхаджане каталіцкай і пратэстанцкіх цэркваў таксама будуць святкаваць 5 красавіка. У хрысціянскай традыцыі гэты дзень лічыцца адным з галоўных гадавых святаў, да якога рыхтуюцца загадзя і адмыслова.

Напярэдадні Вялікадня ў многіх землях Германіі забараняецца танчыць і ладзіць вечарыны, пачынаючы з Чыстага Чацвера - тут яго называюць Gründonnerstag. Лічыцца, што час, калі распялі Хрыста, мусіць быць напоўнены спакоем і цішынёй. У беларускі Чысты Чацвер, як правіла, заўсёды сканчаліся працы па навядзенні парадкаў у доме: у гэты дзень мусяць быць памытыя вокны і занавескі, нашараваныя падлога і дыванкі - адным словам, усё мусіць блішчэць.

Слова "шараваць", дарэчы, мае падобнае гучанне і ў нямецкай мове - тут кажуць "scheuern". Больш прыкладаў падабенства беларускай і нямецкай моваў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
15
👍 2
7 1.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

DW Беларусь

8.2K
Канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

Наши каналы:
@dwglavnoe: о главном, что происходит в России и мире
@dwrussian: о жизни в Германии

Для связи:
@DWBelarus_Feedback_Bot
Открыть в Telegram