"Іване, ты жывеш!" Гісторыя кахання аднаго з айцоў-заснавальнікаў БНР Івана Луцкевіча
"Ягоная душа жыве і ў душах беларускага народу", - пісала Юліяна Мэнке пра аднаго з галоўных дзеячаў Беларускага адраджэння Івана Луцкевіча. Для яе ён быў не толькі палітыкам і барацьбітам, але каханым чалавекам. У Дзень Волі ўспамінаем іх гісторыю кахання.
Іван Луцкевіч і Юліяна Мэнке пазнаёміліся ў Вільні ў 1915 годзе. Ён - беларускі палітык, грамадскі дзеяч. Мэнке паходзіць з заможнай сям'і віленскіх немцаў, атрымала добрую адукацыю.
Юліяна і Іван пасябравалі, ён прыцягвае Мэнке да працы ў Беларускім камітэце. Сяброўства перарастае ў рамантычныя адносіны.
"Каб навучыць мяне добрай беларускай мове, ён гутарыў са мной па-беларуску", - успамінае Юліяна. У 1953 годзе яна напісала кнігу "Мае успаміны", прысвечаную Івану Луцкевічу.
У сакавіку 1918 Луцкевіч едзе ў Менск, дзе 25 сакавіка адбываецца абвяшчэнне незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі. Паездка пагаршае яго здароўе, бо Луцкевіч цяжка хворы пасля заключэння ў маскоўскай турме.
Гісторыя Івана Луцкевіча і Юліяны Мэнке -
у артыкуле на сайце DW.
@dw_belarus
Обсуждение 1
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram