Гісторыя Напалеона Орды - мастака, кампазітара, палітуцекача, які ў 19 стагоддзі зведаў палітычныя рэпрэсіі, знаёмыя беларусам цяпер
Ініцыятыва Maldzis выкупіла 30 літаграфій мастака і кампазітара Напалеона Орды. Калі гэта стане магчыма, іх перададуць у музей мастака ў Варацэвічах. Да таго працы будуць выстаўляцца за мяжой. У сваім жыцці Напалеон Орда зведаў арышт, за які яму пагражала смяротнае пакаранне, і стаў палітычным уцекачом. Пасля ён трапіў пад палітычную амністыю, вярнуўся дадому і зноў быў арыштаваны. Распавядаем пра лёс мастака, працы якога даюць уяўленне, як выглядала архітэктурная спадчына Беларусі, частка якой або ўжо не існуе, або істотна змянілася.
"Цяжка паверыць у тое, колькі ён змог зафіксаваць сядзіб, манастыроў, капліц, помнікаў. Здаецца, гэтым павінна была б займацца цэлая каманда", - адзначае мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі. За сваё жыццё Напалеон Орда стварыў больш за 1150 акварэляў і графічных прац. Большасць арыгіналаў захоўваецца ў Польшчы. У Беларусі літаграфіі Орды можна пабачыць у Нацыянальнай бібліятэцы, Нацыянальным мастацкім музеі і ў музеі ў Варацэвічах.
Гісторык Цімафей Акудовічадзначае, што, нягледзячы на высокае паходжанне і поспехі ў розных галінах, жыццёвы шлях Орды нельга назваць лёгкім. У юнацтве Орда апынуўся сярод удзельнікаў патаемнага студэнцкага таварыства "Заране". За гэта ў 1827 годзе яго выключылі з Віленскага універсітэта і арыштавалі. Потым ён стаў удзельнікам паўстання 1830 года. Паўстанне прайграла, і Орду як афіцэру, які здрадзіў прысязе расійскаму імператару, пагражала смяротнае параканне, ён быў вымушаны бегчы за мяжу.
Жывучы ў Парыжы, Напалеон Орда пасябраваў з кампазітарам Фрэдэрыкам Шапенам і сам захапіўся музыкай. Там ён стварыў больш за 20 паланэзаў, мазурак, вальсаў, накцюрнаў, полек, серэнад, а таксама рамансаў і песень. Трапіўшы пад палітычную амністыю расійскага імператара Аляксандра II, Напалеон Орда вярнуўся дадому. Маёнтак яго сям’і да таго часу кафіскавалі, і яму давялося ўзяць яго ў арэнду. Неўзабаве адбылося паўстанне 1863 года, і хаця Орда наўпрост у ім не ўдзельнічаў, ён зноў трапіў па арышт.
Падрабязней -
у матэрыяле DW.
@dw_belarus
Обсуждение 1
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram