avatar
DW Беларусь
@dw_belarus
14.03.2026 14:02
Тысячы беларусаў адправіліся ў краіны Персідскага заліву, каб адпачыць там на цёплым моры і ва ўтульных бухтах. На жаль, з-за вайны шмат хто не паспеў вярнуцца дахаты, але ўжо былі прынамсі чатыры ратавальныя рэйсы "Белавія" ў той рэгіён, і плануюцца новыя.

У Беларусі марскіх бухтаў няма, толькі невялічкія азёрныя. А вось слова - ёсць, і, магчыма, прыйшло яно да нас з нямецкай мовы, бо ў ёй невялікі, абаронены заліў, частка мора, возера або ракі для стаянкі суднаў называюць менавіта так - Bucht. Іншыя прыклады падабенства беларускай і нямецкай моваў - па хэштэгу #СлоўнікDW.

@dw_belarus
👍 8
1 3 1.5K

Обсуждение 1

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

DW Беларусь

8.2K
Канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

Наши каналы:
@dwglavnoe: о главном, что происходит в России и мире
@dwrussian: о жизни в Германии

Для связи:
@DWBelarus_Feedback_Bot
Открыть в Telegram