avatar
DW Беларусь
@dw_belarus
11.03.2026 13:18
У Беларусі хваля рэпрэсій супраць кнігавыдаўцоў. Што вядома?

КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" некалькі выдавецтваў - Фонд Kamunikat. оrg, выдавецтвы Lohvinau Publishing House, Andrei Yanushkevich Publishing. Амаль адначасова затрымалі прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюдам кніг.

Па словах Яраслава Іванюка, стваральніка Фонду Kamunikat.org, адбываецца "чарговая зачыстка беларускай культурніцкай сферы". "Менавіта кніга, беларуская ідэя - тое, што цяпер найбольш пагражае рэжыму Лукашэнкі", - адзначае суразмоўца DW.

"Экстрэмісцкім фармаваннем" было прызнанае і беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў Кракаве. "Гэта спосаб застрашыць", - каментуе яго шэф-рэдактарка Валянціна Барбара Андрэева.

"Фармальна забарона на захоўванне кніг уступіць у сілу толькі пасля з’яўлення выдавецтваў у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў", - кажа юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва. Але на практыцы захоўваць кнігі ці перавозіць праз мяжу небяспечна ўжо цяпер.

"Відавочна, ідзе інтэнсіфікацыя пераследу ў культурніцкай сферы. І не толькі сярод выдавецтваў: былі затрыманні ў мінскай творчай прасторы "Парасон", затрыманы стваральнік праекта "Кінаконг" Андрэй Кім", - пералічвае юрыстка.

Падрабязней - у артыкуле DW.

@dw_belarus
😡 12
😨 6
11 1.5K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

DW Беларусь

8.2K
Канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

Наши каналы:
@dwglavnoe: о главном, что происходит в России и мире
@dwrussian: о жизни в Германии

Для связи:
@DWBelarus_Feedback_Bot
Открыть в Telegram