На гэтым тыдні споўнілася чатыры гады з таго моманту, як Расія пачала поўнамасштабную вайну супраць Украіны. Пайшоў пяты год. У сваім звароце з гэтай нагоды прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзгадаў першыя дні вайны і той момант, калі яму патэлефанаваў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, папярэдзіў пра небяспеку жыцця і прапанаваў з’ехаць. Зяленскі адказаў, што яму патрэбна не таксі, а зброя, каб мець магчымасць абараняцца і ўзмацняць вайсковы ладунак Украіны.
Беларускае слова "ладунак" мае падобнае гучанне і ў нямецкай мове: "Ladung". Штосуботы мы распавядаем пра паралелі ў беларускай і нямецкай мовах. Больш прыкладаў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.
@dw_belarus
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram