Першы месяц зімы! Надвор'е ўжо не восеньскае, але і не зусім зімовае: то доджык, то сняжынкі так і спрабуюць трапіць нам за каўнер.
У такой непрыемнай сітуацыі ад холаду аднолькава ўздрыгваюць і беларусы, і немцы. Толькі ў Нямеччыне кропелькі трапляюць за Koller - так гучыць па-нямецку "каўнер". Праўда, трэба дадаць, што слова Koller ужо лічыцца састарэлым. У сучаснай мове замест яго выкарыстоўваюць Kragen. Яшчэ больш прыкладаў падабенства абедзвюх моваў вы знойдзеце па хэштэгу #СлоўнікDW.
@dw_belarus
Обсуждение 1
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram