6-7 снежня ў Вашынгтоне адбылася беспрэцэдэнтная падзея — ніколі раней Дзярждэпартамент ЗША не вёў стратэгічнага дыялогу з няўрадавымі прадстаўнікамі. Кіберпартызаны мелi гонар прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве праз сваю прадстаўнiцу, Юльяну Шаметавец.
Юльяна распавяла амерыканскiм партнерам пра ролю Кіберпартызанаў у атрыманні канфідэнцыйнай інфармацыі аб злачынствах рэжыму ў Беларусi, выкрыцці агентаў спецслужбаў Лукашэнкi, кiбераперацыях супраць расейскага агрэсара, а таксама стварэннi бяспечных iнфармацыйных інструментаў для беларусаў ва ўмовах рэпрэсiй.
Паведамленне прадстаўнiцы Кіберпартызанаў было ясным: мы змагаемся не для таго, каб выжыць, а каб перамагчы. �� Спадзяемся, што гэтая сустрэча стане падмуркам для ўзаемавыгадных доўгатэрміновых адносінаў з амерыканскімі партнёрамі i будучай дэмакратызацыi Беларусi.
Дзякуем
Каардынацыйнай Радзе за магчымасць прыняць удзел у такiм значным мерапрыемстве.
Жыве Беларусь!
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram