avatar
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
@christianvision
27.09.2025 11:19
?? Удзел «Хрысціянскай візіі» ў II Кангрэсе па палітвязнях у Беларусі (#WithoutJustCause)

26 верасня ў Варшаве распачалося мерапрыемства — II Кангрэс па палітвязнях у Беларусі. У першым дні ўдзельнічалі прадстаўнікі ініцыятывы «Хрысціянская візія» — Дзмітрый Карнеенка і Ксішa Ангелова.

? Дзмітрый Карнеенка у сваім выступе адзначыў, што вернікі з’яўляюцца адной з найбольш уразлівых груп у беларускіх турмах і калоніях. Рэлігійнае жыццё там цалкам залежыць ад адміністрацыі:
• спавядацца могуць не дазволіць;
• сустрэчы са святарамі абмяжоўваюць;
• удзел у набажэнствах робяць немагчымым;
• у хрысціянаў адбіраюць крыжыкі або іншыя рэчы веры;
• забараняюць падпіску на выданні кшталту «Каталіцкі веснік».

Карнеенка працытаваў словы вызваленага палітвязня Ігара Карнея: «Бог можа клікаць цябе ў царкву, але вырашае адміністрацыя».

Ён падкрэсліў, што вера становіцца нагодай для дадатковага ціску на вязняў, асабліва для тых, каму прысвоілі жоўты цэтлік «экстрэміста». Паводле яго слоў, з 2020 года ад розных формаў рэпрэсій ужо пацярпелі 91 служыцель.

У той жа час вера можа стаць і крыніцай унутранай сілы. Ён прывёў прыклад філосафа і палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, які пасля вызвалення адзначаў, што яго падтрымлівалі малітвы і салідарнасць вернікаў у Германіі. Асобна Карнеенка згадаў, што Ватыкан рэгулярна апякуецца многімі беларускімі палітвязнямі, у тым ліку праз дыпламатычныя і гуманітарныя каналы.

? Ксішa Ангелова прадставіла серыю сваіх партрэтаў палітвязняў, створаных у межах праекта «Беларускі Мартыралог».

?? Другая частка Кангрэсу адбудзецца 28 верасня ў Познані.

??: 1. Дзмітрый Карнеенка выступае на панэльнай дыскусіі пра ўразлівыя групы. Фота: Рауль Дзюк / Белсат.

2. Ксіша Ангелава і Дзмітрый Карнеенка каля выставы партрэтаў палітвязняў. Фота: архіў Ксішы Ангелавай
? 12
? 7
5 1.1K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram