Затрыманага ў Беларусі польскага манаха прызналі палітвязнем
Польскага манаха-кармеліта
Гжэгажа Гавела праваабаронцы сёння
прызналі палітычным зняволеным. Ён быў затрыманы ў Беларусі і абвінавачаны ў «шпіёнажы».
Аналітык варшаўскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў
Каміль Клысінскі адзначае, што менавіта гэты арышт стаў «апошняй кропляй» для польскіх уладаў і, верагодна, прывёў да рашэння закрыць мяжу з Беларуссю. Клысінскі назваў сітуацыю «шокам» і параўнаў яе з часамі сталінскіх рэпрэсій, калі манахаў і святароў абвінавачвалі ў шпіянажы.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram