avatar
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
@christianvision
17.09.2025 19:50
Уладзімір Мацкевіч: «У турме я адчуў дзіўнае адчуванне свабоды»

Філосаф і хрысціянін-рэфармат Уладзімір Мацкевіч, вызвалены зняволены, падзяліўся з «Хрысціянскай візіяй» сваімі назіраннямі пра тое, як вера дапамагала трымацца ў вязніцы.

Па словах Мацкевіча, менавіта ў турме прыйшло адчуванне свабоды: «Я сам-насам з сабой і павінен быць менавіта тут. Галоўнае — не здрадзіць сабе, не здрадзіць Богу і трымацца». Ён прызнаецца, што менавіта малітва і штодзённае чытанне Пісання сталі марафонам, які падтрымаў яго духоўна.

Асаблівай падтрымкай былі моманты, калі пісьмо і разважанні набывалі характар натхнення: «Ён пасылаў мне гэта ў сэрца і галаву». Для філосафа вера стала не толькі спосабам перажыць цяжкасці, але і крыніцай творчай сілы, якая дапамагала бачыць сэнс у самым цяжкім досведзе.

Я пачаў прасіць у Бога веры і разумення ад Яго, знак, што тое, што я буду пісаць, — гэта не лухта, не выдумка і не апалогія сябе, маўляў: вось, я бачу памылкі, але інакш я не мог. Пачаў прасіць веры больш, чым у мяне было. І прыйшло натхненне — я адчуў яго.


Інтэрв'ю — па спасылцы.
? 15
? 6
??? 4
? 3
? 1
5 668

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram