avatar
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
@christianvision
14.09.2025 09:13
Дзмітры Казлоў: здзівіла, як Бог дае сілы пераносіць рэпрэсіі

Вызвалены палітвязень расказвае ў інтэрв'ю для «Вясны», што ў зняволенні яму дапамагалі маральна трымацца вера і разуменне таго, што ён не здзейсніў нічога супрацьзаконнага:

Я ведаў, што знаходжуся там несправядліва, і мая сумленне чыстае. У такім выпадку ты можаш гэта ўсё перанесці, толькі трэба пачакаць. Калі ў калоніі ў мяне была магчымасць чытаць кнігі, я браў у царкоўнай краме шмат літаратуры, звязанай з часамі 30-х гадоў, рэпрэсіямі і ГУЛАГам. Я чытаў успаміны рэпрэсаваных. У аднаго святара спыталі, як ён перанёс столькі гадоў у сталінскіх лагерах у такіх умовах. На што ён адказаў, што лепшага часу ў яго жыцці не было: так блізка да Бога ён не быў ніколі. Мяне гэта вельмі здзівіла, я разумеў, што чалавек не крывадушнічае. І мне было цікава, як яны дасягаюць гэтага стану. Таму я чытаў літаратуру, каб зразумець, якім чынам людзі так могуць рабіць. Я стараўся чытаць духоўную літаратуру і здабываць нейкі вопыт з усяго таго, што адбываецца.
? 15
? 12
??? 3
? 3
? 2
? 1
? 1
5 833

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram