avatar
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
@christianvision
08.09.2025 12:39
Біскуп Гуляй заахвоціў хрысціян быць вернымі малітве, праўдзе і служэнню

“Будзьце вернымі малітве, сям’і і сакрамэнту сужэнства – “калі цяжка прабачыць”, праўдзе – “калі прасцей маўчаць”, а таксама служэнню – “калі не бачым хуткага плёну”, - сказаў кіраўнік Гродзенскай дыяцэзіі падчас урачыстасцей у Навагрудку.

Сёлета Касцёл у Беларусі адзначае 25-годдзе бэатыфікацыі манахінь назарэтанак з Навагрудка. У 1943 г. яны былі расстраляныя фашысцкімі захопнікамі. Падчас Літургіі з гэтай нагоды біскуп Гуляй сказаў пропаведзь на тэму сучаснага мучаніцтва.

“Апошняе слова заўсёды за Богам, за жыццём, – адзначыў іерарх. – Надзея не адмяняе слёз, але дае сэнс кожнай слязінцы.”

Сярод іншага біскуп звярнуўся таксама да святароў і заахвоціў іх быць быць блізка людзей, асабліва ў ноч выпрабавання. “Паглядзіце вакол: шмат людзей якія побач, маюць патрэбу ў слове, хлебе, у вашай увазе”, - сказаў Гуляй.

Фота: catholic.by
? 8
? 5
? 1
? 1
? 1
4 818

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram