avatar
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
@christianvision
07.09.2025 20:17
Кананізацыя Катынскіх мучанікаў у Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве

?? На наступным тыдні, 16–17 верасня 2025 г., адбудуцца ўрачыстасці кананізацыі катыньскіх мучанікаў у Варшаве:
• 16 верасня — царкоўнае абвяшчэнне рашэння пра кананізацыю ў сталічнай святыні Сафіі Прамудрасці Божай у Варшаве (вул. Пулаўская, 568). Пачатак — а 10:00.
• 17 верасня — у дзень іх памяці, святочныя літургіі ва ўсіх епархіях ПАПЦ.

Раней мы пісалі, што 18 сакавіка 2025 г., падчас сесіі Сабору епіскапаў ПАПЦ была прынята рашэнне аб кананізацыі ахвяраў катыньскай трагедыі. У пастанове падкрэсліваецца, што кожная кропля мучаніцкай крыві становіцца падмуркам новага царкоўнага жыцця.

Сярод кананізаваных — святары і капеланы:
• пратапрэзбітэр палкоўнік Сымон Федаронька, галоўны капелан Войска Польскага,
• протаярэй маёр Віктар Раманоўскі, малады святар і выпускнік Багаслоўскага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта,
• пратаярэй маёр Уладзімір Ахаб, духоўнік з Хелмшчыны, загінуўшы ў Асташкаве,
а таксама іншыя праваслаўныя — вядомыя і невядомыя.

?? Для беларусаў гэта падзея асабліва важная — сярод загінулых у Катыні і іншых месцах смерці было шмат нашых землякоў, праваслаўных салдат і афіцэраў Польскага войска.
?? Гэтае рашэнне — ня толькі царкоўная, але і гістарычная падзея, якая паказвае далейшае ўкараненне ПАПЦ у дэкамунізаваны кантэкст сучаснай Польшчы і пашану да памяці ўсіх, хто загінуў за веру.

Інфармацыя — паводле афіцыйных крыніц ПАПЦ.

?? Святыя мучанікі Катынскія, маліцеся за нас!
Telegram
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква кананізавала Катынскіх мучанікаў. Сярод іх — беларусы Два дні таму, 18 сакавіка 2025, падчас сесіі Сабора епіскапаў Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, на якой прысутнічалі ўсе яе епіскапы, прыняла рашэнне аб кананізацыі ахвяраў катыньскай трагедыі. У пастанове Сабору епіскапаў сказана пра тое, Хрыстова Царква заўсёды перажывае выпрабаванні і пераслед, а кожная кропля мучаніцкай крыві становіцца падмуркам новага царкоўнага жыцця: “Праваслаўная Царква ў Польшчы перажывала гэтыя выпрабаванні на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Таму наша пакаленне схіляе галовы перад іх мучаніцтвам і абвяшчае іх святымі. У гісторыі мы зрабілі многае ў гэтым накірунку: гэта мучанікі часу Берасцейскай уніі, Першай і Другой сусветнай вайны і розных перасяленняў вернікаў нашай Царквы…. …даследуючы матэрыялы, звязаныя з жыццём і смерцю нашых Братоў і Сясцёр, якія загінулі ў Катыні і іншых месцах смерці, а таксама падчас перасяленнядалучае да ліку святых і ўпісвае ў дыптых Святых Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы: • Святара пратапрэзбітэра палкоўніка Сымона Фядоранкі (Szymon Fedorenko), • Святара протаярэя маёра Віктара Раманоўскага (Wiktor Romanowski), • Святара пратаярэя маёра Уладзіміра Ахаба (W?odzimierz Ochab), • духоўных і свецкіх асоб, чые імёны вядомыя і невядомыя, але вядомыя Ўсемагутнаму Богу. Урачыстасці кананізацыі Катынскіх мучанікаў адбудуцца 17 верасня 2025 года, і гэты дзень усталёўваецца днём іх малітоўнай памяці.” Праваслаўны гісторык, выкладчык Варшаўскага універсітэта, Віталь Міхальчук у сваім Facebook піша пра канкнізаваных мучанікаў: Загінулы ў Катыні Шымон Фядоранка, галоўны капелан Польскіх узброеных сіл, які, нягледзячы на ??прапановы Масквы і Маскоўскага Патрыярхату, не пакінуў сваіх жаўнераў і паплечнікаў, паміраючы разам з імі, таксама святар Віктар Раманоўскі - малады капелан Войска Польскага, выпускнік праваслаўнага багаслоўскага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, свядомы беларус, святар. Пра загінуўшага ў Асташкаве духоўніка з Хелмшчыны Ўладзімера Охаба можна прачытаць у выдатнай кнізе праф. Ежы Гжыбоўскі "W kraju i za granic?. Kapelani wojskowi wyznania prawos?awnego w armii II RP i Polskich Si?ach Zbrojnych na Zachodzie /2021/" Адметна, што гэта трагічны дзень для польскай гісторыі, калі савецкія войскі са згоды гітлераўскай Нямеччыны перайшлі польскую мяжу і пачалі акупацыю Заходняй Беларусі і Украіны пасля пачатку 1 верасня 1939 года Другой сусветнай вайны. Пасля гэтага Савецкі Саюз пачаў рэпрэсіі супраць польскай інтэлігенцыі, дзяржслужачых і духавенства на акупаваных тэрыторыях. Гэтая дата таксама сімвалізуе пачатак масавых дэпартацый, катаванняў і знішчэння вернікаў. У гэтым годзе ПАПЦ святкуе 100-годдзе сваёй аўтакефаліі. Хаця ў вышэйзгаданай пастанове не прапісана, хто з’яўляецца катамі і забойцамі, падобны крок сведчыць пра паступовае ўбудоўванне ПАПЦ у патрыятычную палітру сучаснай Польшчы і аддалення ад прамаскоўскіх наратываў. Гэтае рашэнне Сабору ПАПЦ з’яўляецца не толькі гістарычнай падзеяй, але зваротам да шанавання памяці продкаў, загінуўшых за веру. Для беларусаў гэта таксама важная падзея — сярод загінулых праваслаўных салдат і афіцэраў Польскага войска многія былі беларусамі, якія лёсамі зменлівага 20 стагоддзя аказаліся грамадзянамі міжваеннай Польшчы. Святыя мучанікі, маліцеся за нас, каб кроў нявінных людзей не лілася ў нашыя дні. @christianvision
? 20
? 7
? 1
11 877

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram