avatar
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
@christianvision
03.09.2025 19:50
Каталіцкі біскуп марыць, каб дзяржавы хваліліся не ракетамі, але умовамі для моладзі

Падчас святкавання «Дажынак» у вёсцы Ваверка ў Лідскім раёне генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска звярнуўся да вернікаў мясцовага касцёла.

Парафразуючы вядомую прамову Марціна Лютэра Кінга I have a dream, біскуп з Пінска сказа?:

«У мяне ёсць мара. Закрыўшы вочы, я бачу, як дзеці з Ваверкі і Паперні, з Мыто і Місевічай, з тысяч беларускіх вёсак не хочуць пераязджаюць у гарады. Я бачу, як наступае час, калі дзяржавы будуць хваліцца не новымі ракетамі і танкамі, а тым, якія ільготы і якія спрыяльныя ўмовы яны ствараюць, каб маладое пакаленне выбірала працу на зямлі сваіх продкаў…»
? 17
? 6
? 1
3 873

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram