avatar
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
@christianvision
03.09.2025 15:01
Юрась Зянковіч пра свабоду рэлігіі ў зняволенні

«Хрысціянская візія» працягвае сачыць за забеспячэннем права на свабоду рэлігіі палітычных зняволеных, дакументуючы парушэнні ў маніторынгу.

Даведаўшыся з
інтэрвію былога палітзняволенага Юрася Зянковіча, што ён веруючы чалавек, мы распыталі яго пра турэмны досвед, звязаны з магчымасцю практыкаваць сваю веру. Беларуска-амерыканскі юрыст самавызначае сваю канфесійную прыналежнасць як верніка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Раней падобныя пытанні мы задалі былому палітзняволенаму Сяргею Ціханоўскаму.

Ці падвяргаліся Вы асабліваму ціску, дыскрымінацыі, здзекам за тое, што Вы веруючы чалавек? Ці ведалі прадстаўнікі рэжыму пра вашу прыналежнасць да Беларускай Аўтакефальнай Царквы? Ці было з-за гэтага да Вас асаблівае стаўленне або ціск?

Ціску і дыскрымінацыі я не падвяргаўся. Пра маю прыналежнасць да БАПЦ было вядома. Адміністрацыі гэта было пофігу, а [турэмнаму] святару нават цікава – мы шмат пра гэта з ім гутарылі.

— З якімі парушэннямі права на свабоду рэлігіі Вы, як вернік, сутыкаліся за кратамі?

Асабіста да мяне ўжывалася толькі адна форма дыскрымінацыі: абмяжоўваліся сустрэчы са святаром у турме ў Магілёве. Туды прыходзіў святар з Трохсвяцкай царквы. І калі першыя месяцы мяне заводзілі да яго рэгулярна (прычым нават з ШЫЗА адводзілі), то праз некалькі месяцаў гэтая практыка была спыненая пад нагодай, што вялікая чарга. Даводзілася чакаць па 2-3 месяцы.

— Калі і пры якіх абставінах у Вас адабралі рэлігійныя прадметы?

У мяне быў драўляны крыжык. Але ён у выніку згубіўся, бо знасілася нітка, на якой ён вісеў, а новую не было дзе ўзяць. Гэта было яшчэ ў “Амэрыканцы" (Заўв.: следчы ізалятар Камітэта дзяржбяспекі). У звычайных СІЗА, калёніях, турмах зэкі плятуць т.зв. "каня" (канацік зь нітак, якія даюць для рамонта адзення). Але ў "Амэрыканцы" з гэтым строга – ніякіх самаробных прадметаў.

— Ці ставіліся зняважліва да Вашых рэлігійных прадметаў (калі яны былі ў Вас)?

Я асабіста з гэтым не сутыкаўся.

— Вы дабіваліся рэалізацыі свайго права на веравызнанне?


У "Амэрыканцы" пра гэта можна проста забыцца. Адзінае што там было – бібліятэчная Біблія. У нас на нейкім этапе ў камеры было нават дзве – беларуская (у перакладзе Антося Бокуна, майго студэнцкага сябра) і расейская. Але, канешне, ні пра якіх святароў/цэрквы там не было мовы. На Магілёве, як я вышэй казаў, прыходзіў у турму святар. Там была асвенчаны пакой для рэлігійных размоваў, і можна было пагаварыць/памадліцца разам са сьвятаром. Мушу сказаць, што ён вельмі высокаадукаваны і вельмі прыемны чалавек. Ну а ў Бабруйску/Мазыры я бавіў час у ШЫЗА – якія там ужо рэлігійныя патрэбы?!

— З Вашага інтэрвію польскаму медыа “Рэспубліка” вядома, што, прынамсі, ў пэўныя перыяды Вы мелі доступ да Бібліі. Ці мелі Вы доступ іншай рэлігійнай літаратуры?


Часткова я ўжо адкаў. Дадам – святар даваў рэлігійную літаратуру ў камеру, і адміністрацыя гэтаму не замінала. Вельмі гэта дапамагала!

— Ці вядома Вам, што ў першыя гады пасля 2020 у месцы пазбаўлення волі можна было выпісваць рэлігійныя выданні?

Я пра гэта ведаў. У нас нават у камеры выпісваў нехта. Але гэта хутка скончылася – я "заехаў" у красавіку 2021-га году, а да канца лета СМІ з большага ўжо былі зачышчаныя.

— Ці патрабавалі для сябе тэкст малітоўнікаў, Святога Пісання (пры іх адсутнасці)?

Паспрабаваў заікнуцца ў ШЫЗА, але адказ быў кароткі.

— Ці нешта вядома Вам пра іншых палітвязняў-вернікаў?

Узагадалася гісторыя.

Гэта было напярэдадні Вялікадня 2023-га году. Я ў той час быў у Магілёве, але не на турэмным рэжыме, а ў СІЗА, чакаў вынікаў апеляцыі. Камера была вялікая, чалавек на шаснаццаць. Сярод нас быў адзін палітычны, каталік па веравызнанні.

Абыход турэмнага начальства напярэдадні каталіцкага Вялікадня. Гэты чалавек просіць, каб яму далі сустрэцца з ксяндзом. Намеснік начальніка СІЗА па выпраўпрацэсе падпалкоўнік Вольскі Георгі Генадзевіч даў проста шыкоўны адказ (цытата блізкая да арыгіналу):

У нас ксендзов нет. Вот скоро поедете на колонию, там есть церковь, примете там православие и будете исповедовать нормальную веру.


@christianvision
? 12
??? 7
? 2
4 780

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram