💔🕊
21 траўня — дзень салідарнасці з палітвязнямі. Сёння мы заклікаем дапамагчы тым, каго беларускія ўлады пазбавілі дому і здароў’я за пазіцыю:
Кірыл і Караліна з'ехалі з Беларусі, калі яму прысудзілі чатыры гады «хіміі». У яе склероз,
трэба грошы на лекаванне.
Пасля двух гадоў калоніі Таццяна з’ехала ў Польшчу. Цяпер яна змагаецца за легалізацыю —
ёй патрэбная падтрымка, каб аплаціць паслугі адваката.
Алене Гнаук 68 гадоў, пасля калоніі яе дэпартавалі з краіны —
ёй няма, за што купіць ежы і аплаціць арэнду жылля.
Ганне і яе брату патрэбная дапамога — яны пакінулі Беларусь пасля даносу, які напісаў хлапец пасля адмовы ў рамантычных стасунках.
Былому малафронтаўцу
Яўгену Скачко і ягонай сям’і патрэбная дапамога — яго асудзілі на 3 гады калоніі.
Алег страціў пальцы на нагах. Працаваць у эміграцыі ён можа толькі з
дапамогай грузавога электравеласіпеда, на які і збірае сродкі.
Беларус гадамі працаваў у культуры Беларусі. Праз пераслед ён не можа гэта рабіць —
збірае на ежу, арэнду і лекі.
@bysol
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram