avatar
Belarus history
@belarusian_history
27.07.2023 16:35
27 ліпеня 1990 году дэпутаты Вярхоўнага савету БССР прынялі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. За дакумэнт прагаласавалі 229 дэпутатаў пры ніводным «супраць» або «ўстрымаўся».

Крыху больш чым праз год, 25 жніўня 1991-га, неўзабаве пасьля правалу путчу камуністычных рэваншыстаў у Маскве, Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня надаў дакумэнту статус канстытуцыйнага закону.

Цягам 1991-1996 гадоў 27 ліпеня адзначалася як галоўнае дзяржаўнае сьвята — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Пасьля лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году дату перанесьлі на 3 ліпеня — дня вызваленьня Менску ад гітлераўцаў.
🎉 59
17
👍 6
🔥 1
1 13 6.3K

Обсуждение 1

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram