avatar
Belarus history
@belarusian_history
17.01.2023 19:48
17 студзеня 1884 нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў ХХ ст., гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст.

Адзін з заснавальнікаў першай беларускай партыі, накіраванай на нацыянальнае адраджэнне і палітычную самастойнасць беларусаў, — Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ).

Ініцыятар абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, таксама займаў розныя пасады ў БНР.

Уваходзіў у склад рэдакцый газэтаў «Наша доля» і «Наша ніва».

Яго намаганнямі ў 1921 годзе ў Вільні быў створаны Беларускі музей імя ягонага брата Івана Луцкевіча, дзе былі выстаўленыя рэдкія помнікі беларускай даўніны з асабістай калекцыі Івана.

Быў арыштаваны НКВД 30 верасня 1939 года ў Вільні і асуджаны на 8 год лагераў.

Памер у перасыльным пункце для ссыльных горада Аткарска 23 сакавіка 1942 года.
64
👍 9
😢 4
6 4.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram