avatar
Belarus history
@belarusian_history
05.12.2022 21:44
5 снежня 1917 года пачаўся Першы Ўсебеларускі з’езд, самы масавы і прадстаўнічы форум беларускага народа ў гісторыі Беларусі.

З’езд праходзіў у Менску ў будынку гарадскога тэатру (сёння Купалаўскі тэатр).

На ім прысутнічалі 1872 дэлегата — прадстаўнікі з ўсёй этнічнай тэрыторыі Беларусі ад Смаленску да Беластоку, розных арганізацый і органаў: земстваў, гарадскіх упраў, прафсаюзаў, камітэтаў салдацкіх дэпутатаў, бежанцаў, Саветаў.

У З’ездзе ўдзельнічалі дэлегаты ад розных палітычных сілаў — ад правых эсэраў да бальшавікоў. На ім прысутнічалі як будучыя дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі, так і будучыя кіраўнікі БССР.

З’езд прыняў рэзалюцыю аб стварэнні ўласна беларускіх органаў улады і аб’явілі рэспубліканскі дэмакратычны лад на “усёй Беларускай зямлі”.

Гэтая рэзалюцыя азначала непрызнанне ўлады бальшавіцкага органа ўлады Аблвыкамзаха.

Адразу пасля прыняцця рэзалюцыі 18 снежня бальшавікі з дапамогай вайскоўцаў разагналі з’езд.
59
👍 12
😢 4
3 11 3.7K

Обсуждение 3

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram