26 лістапада 1930 года нарадзіўся клясык беларускай літаратуры
Уладзімір Караткевіч,
пісьменнік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст.
Чым Караткевіч выбітны і важны для беларусаў:
✍️ Стварыў з нуля беларускую гістарычную прозу.
��️♀️ Развіваў жанр дэтэктыва, ствараючы такім чынам гарадскую масавую літаратуру.
����Стварыў у літаратуры магутныя вобразы арыстакратаў, тым самым паказаў, што беларусы ў мінулым мелі ўласную эліту, а не былі вечнымі “
мужыкамі з сахой”.
���� Замацаваў у беларускай культуры вобраз
Кастуся Каліноўскага, разумеючы важнасць гэтай постаці для фармавання беларускай нацыі.
�� Стварыў вобразы герояў эпохі Рэнесансу, абвяргаючы ідэалагічны пастулат, што гісторыя Беларусі пачалася з 1917 года.
��Напісаў захапляльны падручнік-даведнік па гісторыі Беларусі — «
Зямля пад белымі крыламі».
Падрабязней пра жыццёвы і творчы шлях Караткевіча
*
Дом, у якім вырас Уладзімір Караткевіч, па адрасе Орша, вул. Караткевіча, 10. Фота 1986 года.
Обсуждение 2
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram