avatar
Belarus history
@belarusian_history
22.11.2022 12:20
Ноччу з 21 на 22 лістапада 1996 года было заключана таемнае і незаконнае пагадненне паміж Лукашэнкам, старшынёй Вярхоўнага Савета Сямёнам Шарэцкім і старшынёй Канстытуцыйнага суда Валерам Ціхінем пры пасярэдніцтве Крамля.

Гэтая змова выратавала Лукашэнку ад імпічменту, які ініцыяваў Вярхоўны Савет праз шматлікія адкрытыя і абуральныя факты парушэння Лукашэнкам Кастытуцыі.

Дзеля экстранага улагоджвання "палітычнага крызіса" з Масквы ноччу прыляцелі самалётам старшыня ўрада РФ Віктар Чарнамырдзін, старшыня Дзярждумы РФ Генадзь Селязнёў і старшыня Савета Федэрацыі Ягор Строеў.

Незаконнае таемнае пагадненне плюс ціск і запужванне дэпутатаў Вярхоўнага Савета, якія паставілі свае подпісы пад заявай пра імпічмент, захавалі за Лукашэнкам уладу тады, калі беларусы былі ў адным кроку ад таго, каб законным чынам пазбавіцца дыктатара.
🤬 105
😢 21
👍 3
92 5.3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram