Сёння МВД унесла лозунг
"Жыве Беларусь!" у спіс нацыстскай сымволіцы і атрыбутыцы.
Партал "Зеркало"
распавёў гісторыю з'яўлення і станаўлення гэтага лозунгу, якая ўяўна сведчыць, па-першае,
пра непісьменнаясць, а, па-другое,
пра палітычную ангажаванасць такой заявы МВД.
Тэзава:
�� Дэвіз
"Жыве Беларусь!" з'яўляецца ў вершы
Янкі Купалы прыблізна ў 1905-1907 гг. і набірае значнасць і распаўсюд у рэдакцыйным асяроддзі газеты
"Наша Ніва", а канчаткова становіцца агульнанацыянальным лозунгам падчас
I Усебеларускага з'езду у снежні 1917 года.
❤️ У гады савецкай улады лозунг ніколі не быў забаронены, а ў даваенны перыяд і пад час Другой сусветнай вайны нават актыўна выкарыстоўваўся у тым ліку ў варыянце:
"Жыве Беларусь!" і
"Няхай жыве савецкая Беларусь!"
�� Не зафіксавана ніякіх гістарычных сведчанняў пра тое, што пад лозунгам
"Жыве Беларусь!" здзяйсняліся ваенныя злачынствы у гады Другой сусветнай вайны.
�� У Рэспубліке Беларусь лозунг таксама не быў пад забаронай. З ім на галоўнай старонцы ажно да восені 2020 года выходзіла парламентская
"Народная газета". А ў 1995 годзе пад час святкавання юбілею Купалаўскага тэатру словамі
“Жыве Беларусь!” закончыў свой выступ
Рыгор Барадулін, і яму апладаваў Лукашэнка.
Обсуждение 1
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram