avatar
Belarus history
@belarusian_history
09.11.2022 17:42
Belarus history Фото: 4 лістапада 1794 пры абароне мястэчка Прага пад Варшавай загінуў вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання Тадэвуша Касцюшкі Якуб Ясінскі.
5 лістапада 1794 года ў ходзе паўстання Тадэвуша Касцюшкі расейскія імператарскія войскі пад камандваннем Суворава ўзялі Варшаву практычна без бою.

Польскія войскі былі дэмаралізаваны массакрай ў Празе (прадмесце Варшавы), якую ўчынілі расейскія жаўнеры 4 лістапада і хацелі недапусціць такога ж у Варшаве. Тады ў Празе, па розных падліках, былі забітыя ад 12 да 20 тысячаў мірных жыхароў.

Пра массавыя забойствы, катаванні і гвалтаванні мірных жыхароў Прагі ўзгадваў ўдзельнік бітвы за Прагу генерал Іван фон Клюген:

“… нашы салдаты ўламываліся ў дамы і забівалі ўсіх, хто трапляў на шляху … “

Сам Сувораў так апісваў разню, якую ўчынілі яго жаўнеры:

“Уся Прага была ўсланая трупамі, кроў цякла ручаямі”

Выявы: * В’езд Суворава ў Варшаву.
**Карціна “Бойня ў Празе”, мастак Аляксандр Арлоўскі, 1810 год.
***Карціна “Бойня ў Празе”, мастак Юліуш Косак, 19 ст.
😢 26
🤬 18
👍 6
4 21 3.3K

Обсуждение 4

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram