31 кастрычніка 1905 года ў Менску адбылася падзея, якая ў гісторыі мае назву Курлоўскі расстрэл.
У гэты дзень жыхары Менску выйшлі на стыхійную дэманстрацыю супраць самадзяржаўя. Гучалі рэвалюцыйныя спевы, луналі чырвоныя сцягі. Мітынг сабраўся на плошчы перад Віленскім вакзалам Лібава-Роменскай чыгункі (сёння Прывакзальная плошча ў Менску, Менск-Пасажырскі). Каля 16 гадзіны натоўп налічваў каля 20 тысяч чалавек. Губернатар Менску Павел Курлоў па патрабаванні дэманстрантаў быў вымушаны вызваліць палітзняволеных.
Каб разагнаць мітынг жандарскі палкоўнік Вільдэмар-Клопман па згодзе Курлова загадаў страляць па людзях. Былі забітыя каля 100 чалавек, яшчэ 300 параненыя.
У якасці помсты за жорсткасць на Курлова цягам наступных месяцаў былі здзейсненыя два замахі. Расейскія ўлады ажно былі вымушаны адклікаць яго ў Пецярбург і пачаць расследванне, якое, тым не менш, не прывяло да пакарання Курлова. Сам ён не прызнаў віны ў забойстве мірных дэманстрантаў і ўсё валіў на вайсковае камандванне.
🤬66
😢10
❤1
👍1
👎1
23 3.3K
Обсуждение
0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram