ВЫП’ЕМ ЗА СМЕРЦЬ ДЫКТАТАРАЎ!
28 чэрвеня спаўняецца чатыры гады з дня стварэння «
Калектываў салідарнасці» — сеткі актывіста:к і груп з Украіны, якая падтрымлівае антыаўтарытарыяў, што далучыліся да ўкраінскага руху супраціву, а таксама людзей, пацярпелых ад расійскага ўварвання.
Чатыры гады працы і супраціву пад абстрэламі. Чатыры гады паездак па Еўропе з інфатурамі, сутыкнення са скепсісам, пагардлівымі рэакцыямі і адменамі мерапрыемстваў «за падтрымку вайны». Чатыры гады жалобы па таварышах і таварышках, забітых расійскім рэжымам. Чатыры гады болю і хвілін адчаю.
Але адначасова гэта чатыры гады ўшанавання жыцця насуперак смерці, якую нясе з сабой вайна.
Мы заклікаем усіх далучыцца да святкавання і арганізоўваць імпрэзы, якія дазволяць вам добра пабавіцца, а таксама прынясуць данаты на карысць КолСолу.
Падрабязнасці на нашай старонцы
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram