🤍❤️🤍 Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Клайпедзе.
Велапрабег і мітынг салідарнасці.
21 мая (чацвер) запрашаем кожнага неабыякавага далучыцца да акцыі ў падтрымку тых, хто апынуўся за кратамі праз свае перакананні. Наша салідарнасць — гэта іх моц!
📅 Праграма мерапрыемства:
18:00 — Збор удзельнікаў велапрабегу 🚴♂️
Месца збору: каля помніка «Арка» (Tiltų g. 2). Рыхтуем ровары, мацуем сцягі.
18:15 — Старт роварнага прабегу
Накіроўваемся па веладарожцы ўздоўж праспекта Тайкос (Taikos pr.).
~18:30 — Прыпынак каля ГЦ «Akropolis» 📍
Тут да велапрабегу могуць далучыцца ўсе ахвочыя, каму зручней стартаваць з гэтай кропкі! Далей разам рухаемся да месца мітынгу.
19:00 — Мітынг падтрымкі 📢
Месца правядзення: Сквер рэпрэсаваных (Tremtinių skveras, Daukanto g. 11).
Выступ-прамова "Чаму нашая патрымка такая важная для палітвязняў". Напісанне лістоў.
Жыве Беларусь! ⬜️🟥⬜️
👍3
3 213
Обсуждение
0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram