avatar
Публічны чат - Народныя амбасады Беларусі
Переслано от канала
19.05.2026 05:47
📌 Важны крок наперад

7 студзеня 2026 года ў Camera dei Deputati прадставілі заканадаўчую ініцыятыву. Яна накіраваная на абарону правоў грамадзян Беларусі, што знаходзяцца ў Італіі і падвяргаюцца рызыцы пераследу. 24 сакавіка 2026 года праект закона перадалі на разгляд у Камісію па канстытуцыйных пытаннях (I Commissione Affari Costituzionali).

🔶Гэты дакумент адлюстроўвае ключавыя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой:
— немагчымасць абнаўлення пашпартоў;
— рызыка пераследу ў выпадку вяртання;
— прававая нявызначанасць, звязаная з дакументамі, статусам.

У тэксце ініцыятывы адзначаецца ўклад Народнай амбасады Беларусі ў Італіі: мы паслядоўна адстойвалі неабходнасць вырашэння гэтых пытанняў.

‼️Закон прапануе:
• падаўжэнне ВНЖ;
• доступ да працы і легалізацыя тых, хто ўжо знаходзіцца ў Італіі;
• магчымасць вырашэння пытанняў з дакументамі без вяртання ў Беларусь;
• выдача альтэрнатыўных праязных дакументаў.

Гэта — вынік сістэмнай працы. Мы працягваем змагацца за паляпшэнне жыцця беларусаў у Італіі.
Dakument.pdf
202.27 КБ
👍 3
2
10 422

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Публічны чат - Народныя амбасады Беларусі

69
Публічны чат для стасункаў з прадстаўнікамі Народных амбасадаў Беларусі (НА) і прадастаўленні інфармацыйнай падтрымкі.

Тэлеграм-канал НА: @PEofBelarus

Чат-бот для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot

E-Mail: help@belarusabroad.org
Открыть в Telegram