avatar
Публічны чат - Народныя амбасады Беларусі
Переслано от канала
18.05.2026 04:44
Што зрабілі і працягваюць рабіць у розных краінах свету беларускія дыяспары

Пра гэта падчас V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету расказалі прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый з 11 краін Еўропы і ЗША.

Сваімі паспяховымі кейсамі падзяліліся, у тым ліку, і Народныя амбасады Беларусі.

🇮🇹 Народная амбасада Беларусі ў Італіі выконвае прадстаўнічую функцыю, займаецца адвакацыяй правоў беларусаў у Італіі, дапамагае з легалізацыяй, развівае нефармальныя дыпламатычныя адносіны з італьянскімі ўладамі, бо афіцыйных з пасольствам Беларусі даўно няма.

«Штогод у Італіі праводзяцца лагеры для рэпрэсаваных беларусаў і былых палітвязняў, у іх прыязджаюць таксама тыя, хто да гэтага часу стала жыве ў Беларусі. За ўвесь час у такіх лагерах пабыло ўжо больш за 100 чалавек. 2 траўня пачынаецца першая змена цяперашняга лета. Таксама летась у Італіі адкрыўся шэлтэр для рэпрэсаваных беларусаў, дзе яны могуць пажыць першы час»,
– распавяла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно.

🇸🇮 Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі расказала пра тое, як яны дабіліся адкрыцця рахункаў беларусам у гэтай краіне ў сітуацыі, калі вельмі часта банкі адмаўляюць, спасылаючыся на санкцыі і бяспеку. 

«Беларусы сутыкаюцца з такімі адмовамі ў шмат якіх краінах і чуюць, што, маўляў, Беларусь пад санкцыямі. Але банкаўскі рахунак - гэта сацыяльная паслуга, без якой немагчыма нармальна жыць, плаціць падаткі, атрымліваць рознага віду дапамогу ад дзяржавы. Таму мы ў Славеніі пачалі адвакацыйную кампанію», - паведаміла Аляксандра Мамаева.

🇱🇹 Алена Волкава, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Літве, распавяла аб стварэнні ў Клайпедзе арганізацыі "Мора беларускіх ідэй", валанцёры якой робяць акцэнт на культурных мерапрыемствах. Дзеля гэтага было ўстаноўлена партнёрства з літоўскім Цэнтрам нацыянальных культур. Сёлета плануецца правесці фестываль беларускай культуры.

«З верасня 2025 года ў нас працуе "Прастора для добрых беларускіх ідэй". У нас ёсць клуб па даследаваннях і пашыве беларускага нацыянальнага касцюма, творчыя майстар-класы, майстэрня па дрэве, для дзяцей - беларуская школа па нядзелях, якую падтрымаў клайпедскі муніцыпалітэт», - падзялілася Алена.

🇫🇷 Кацярына Баўрэ, прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Ніцы, распавяла, як атрымалася дабіцца атрымання французскага грамадзянства для беларуса з пратэрмінаваным пашпартам, а таксама – выкладанні курса па пашыве беларускага нацыянальнага касцюма ў мясцовай навучальнай установе. Акрамя таго, беларусы ў Францыі арганізавалі лагер для рэпрэсаваных на 42 месцы.

Больш падрабязна пра гэтыя і іншыя паспяховыя кейсы ў розных краінах 👉 па спасылцы.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍 5
👏 2
2 184
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Публічны чат - Народныя амбасады Беларусі

69
Публічны чат для стасункаў з прадстаўнікамі Народных амбасадаў Беларусі (НА) і прадастаўленні інфармацыйнай падтрымкі.

Тэлеграм-канал НА: @PEofBelarus

Чат-бот для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot

E-Mail: help@belarusabroad.org
Открыть в Telegram