Ці ведаеце вы, якія джынсы карысталіся папулярнасцю ў сацыялістычнай Нямеччыне? Тады, мабыць, адкажаце на пытанне, чаму на экскурсіі ў музей самай знакамітай турэцкай каманды вам не раскажуць пра яе найлепшага футбаліста? Як Марк Шагал паўплываў на італьянскі футбол, чым кормяць на стадыёнах Англіі, якія каманды стварыла беларуская эміграцыя, што за новыя кнігі пра футбол і валейбол выйшлі нядаўна — усё гэта шукайце ў тэлеграм-канале «
Радыё Аршыца».
Хлопцы з Воршы, апантаныя падтрымкай мясцовых футбольнай і валейбольнай каманд, а таксама гісторыяй, з 2018 году вядуць свой канал, які стаў арыгінальным дапаўненнем традыцыйнаму блогу, што з’явіўся яшчэ ў 2011-м і 9 лютага адзначыў 11-годдзе. Яны падарожнічаюць па свеце, ходзяць па музеях і адкрываюць спорт з гісторыяй зусім з іншага боку, якім іх не бачыла большасць людзей. Не забываюць аўтары і пра родную Воршу — на канале яны публікуюць архіўныя здымкі горада, успаміны і відэа. А з нядаўняга часу пачалі пераклад рэдкай кнігі пра жыццё ў ГДР.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram