avatar
Беларускі ўрбанізм
@BY_Urbanism
22.04.2021 16:32
Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship-2021 - курс анлайн-навучання для маладых лідараў i лiдарак, якія хочуць змяняць гарады і рэалізоўваць сваі ідэі!

У чым адметнасць?

Вы даведаецеся, як умацоўваць мясцовыя супольнасці, пракачаеце навыкі публічных выступаў, эфектыўнага SMM; навучыцеся выбудоўваць паспяховыя грамадскія ды піяр-кампаніі ды шмат іншага! Сярод экспертаў – культуролаг Максім Жбанкоў, рэдактарка kyky.org Наста Рагатко, эканамічны аглядальнік Сяргей Чалы, галоўная рэдактарка The Village Яўгенія Сугак ды Юры Стукалаў, кіраўнік магілёўскага Цэнтра гарадскіх ініцыятыў.

Праграма ўключае 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў на тэмы працы ў сацсетках, публічных выступаў, гуртавання мясцовых супольнасцей, складання прэс-рэлізаў, лічбавай бяспекі, пабудовы піяр-кампаній і не толькі.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 23 красавіка: http://bit.ly/belarus-urban-fellowship-2021.
Google Docs
Анкета ўдзельніка Belarus Urban Fellowship 2021
Ніжэй вы знойдзеце анкету для заяўкі на ўдзел у Belarus Urban Fellowship-2021 ад Цэнтра новых ідэй. Праграма дапаможа новым лідарам/лідаркам атрымаць навыкі ды веды, неабходныя для актыўнай ды канструктыўнай гарадской дзейнасці ў рэгіёнах ды населеных пунктах. Навучанне будзе адбывацца анлайн. Заяўкі прымаюцца да 25 красавіка. Мова запаўнення анкеты — беларуская або руская. Вашы дадзеныя застануцца ананімнымі і не будуць перададзеныя староннім асобам /арганізацыям. Дадатковую інфармацыю Вы можаце знайсці на сайце: https://newbelarus.vision/urban-fellowship-2021/
8 2K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram