❕Падтрымай ЗБС — пералічы 1,5% PIT нам ☺️
Пачынаецца перыяд складання дэкларацыі PIT, а гэта значыць, што вы можаце перадаць 1,5% ад свайго падатку на падтрымку абранай арганізацыі!
✨️❕
Мы горача заахвочваем падтрымаць менавіта нас!
📌 Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў супрацоўнічае з Fundacja Studencka "Młodzi-Młodym" (FSMM), што дазваляе бяспечную падтрымку нас!
✏️
Інструкцыя ⬇️
1) Наведайце афіцыйны сайт падатковай службы Польшчы:
podatki.gov.pl.
2) Увайдзіце ў сістэму "Twój e-PIT" з дапамогай даверанага профілю (Profil Zaufany) або праз інтэрнэт-банкінг.
Указанне арганізацыі для пералічэння 1,5% падатку:
▫️ Знайдзіце раздзел "Wniosek o przekazanie 1,5% podatku na rzecz OPP".
▫️ У полі "Numer KRS wybranej organizacji" увядзіце нумар
KRS: 0000270261, які адпавядае FSMM.
▫️ У полі "Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku" увядзіце:
ZBS 29297, што ідэнтыфікуе ЗБС як атрымальніка сродкаў.
❗️ Калі вы хочаце, каб вашая падтрымка засталася ананімнай, то поле "Wyrażam zgodę na przekazanie OPP informacji o 1,5% podatku" птушачкай адзначаць НЕ трэба!
Дзякуй 🫂🤍